by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя інфармуе

Створана спецыяльная камісія для ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентцы.

Загадам міністра аховы здароўя №60а ад 07.03.2019 створана спецыяльная камісія для ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентцы У. ва ўстанове аховы здароўя «Салігорская цэнтральная раённая бальніца». Пасля правядзення аналізу таго, што здарылася, члены камісіі сустрэнуцца са сваякамі і адкажуць на ўсе пытанні. 

Каментарый галоўнага пазаштатнага акушэра-гінеколага Міністэрства аховы здароўя Святланы Нагібовіч: «На жаль, у Беларусі, як і ва ўсім свеце, рэгіструецца некалькі выпадкаў смерці жанчын у год ад акушэрскіх прычын. Сёння, дзякуючы адпрацаванай рознаўзроўневай сістэме, у цяжкіх сітуацыях дзейнічае спецыяльны алгарытм аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку з прыцягненнем выязных рэспубліканскіх і абласных брыгад рэанімацыйнай дапамогі.

Для аказання экстраннай і неадкладнай медыцынскай дапамогі жанчынам у перыяд цяжарнасці, родаў і ў пасляродавым перыядзе на базе РНПЦ «Маці і дзіця» арганізавана работа выязной рэанімацыйнай акушэрска-гінекалагічнай брыгады, якая на працягу года выязджае каля 60 разоў для дапамогі ў складаных акушэрскіх сітуацыях. 

На дапамогу салігорскім урачам выязджалі брыгады спецыялістаў як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню. Па асабістым даручэнні міністра дадаткова выязджала і я, галоўны пазаштатны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя. Мы пастараліся, наколькі гэта было магчыма ў стрэсавай для ўсіх сітуацыі, данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца, сваякам. 

Ад імя Міністэрства аховы здароўя выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім. Нам усім цяжка прыняць страту маладой жанчыны, якая звярнулася да нас па дапамогу».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

240
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы