by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя:

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

(0162) 21-51-47

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць:

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Аб эпідэміялагічнай сітуацыі

Аб эпідэміялагічнай сітуацыі па сібірскай язве ў Турцыі.

Міністэрства аховы здароў'я Рэспублікі Беларусь паведамляе, што згодна з інфармацыяй СМІ, на поўначы Турцыі (у павеце Акчаабат ў правінцыі Трабзон на ўзбярэжжы Чорнага мора) шпіталізавана 73 чалавекі ў сувязі з падазрэннем на заражэнне сібірскай язвай, 1 выпадак захворвання скончыўся смяротным зыходам. Па папярэдніх дадзеных ў трох чалавек дыягназ пацвердзіўся. Заражэнне сібірскай язвай ў людзей магло адбыцца пасля ўжывання мяса каровы якая заразілася.

Даведачная. Cибирская язва - інфекцыйная хвароба, небяспечная для жывёл і чалавека. Заражэнне чалавека адбываецца пры доглядзе за хворымі сібірскай язвай жывёламі, у працэсе іх забою, зняцця шкур, раздзелкі туш, кулінарнай апрацоўкі мяса, пры захоўванні, транспарціроўцы, першаснай перапрацоўцы і рэалізацыі абсемяненнага ўзбуджальніка сібірскай язвай жывёльнай сыравіны. Заражэнне чалавека ў ачагах магчыма таксама ў глебе пры кантакце з абсемяненнымі ўзбуджальнікамі сібірскай язвы і аэрагенным шляхам.

Меры грамадскай прафілактыкі заражэння людзей сібірскай язвай:

  • захаванне ветэрынарна-санітарных правіл пры нарыхтоўцы, захоўванні, транспарціроўцы і апрацоўцы сыравіны жывёльнага паходжання; 

  • правядзенне імунізацыі груп прафесійнай рызыкі.

Меры асабістай прафілактыкі заражэння людзей сібірскай язвай:

  • не набываць мясныя і малочныя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю;

  • выключыць кантакт з хворымі жывёламі альбо інфіцыраванымі прадуктамі жывёльнага паходжання;

  • не ўдзельнічаць у вымушаным забоі, разделке туш і пахаванне трупаў памерлых жывёл;

  • не рэкамендуецца набываць футравыя, скураныя вырабы у прыватных гандляроў;

  • выконваць правілы асабістай гігіены.

СААЗ не рэкамендуе ўводзіць якія-небудзь абмежаванні на паездкі і гандаль з Турцыяй у сувязі з сітуацыяй па сібірскай язве. Міністэрства аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам улічваць указаную інфармацыю пры планаванні паездак і нагадвае пра важнасць выканання мер асабістай прафілактыкі, каб пазбегнуць заражэння падчас знаходжання за мяжой. Перад выездам у Турцыю неабходна атрымаць у тураператара інфармацыю аб эпідэміялагічнай абстаноўцы ў месцах знаходжання і рэкамендуемых мерах прафілактыкі. Сітуацыя застаецца на кантролі Міністэрства аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь.

47

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы