by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя:

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

(0162) 21-51-47

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць:

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Парадак аказання медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам

Даступнае медыцынскае абслугоўванне замежным грамадзянам

Любы замежны грамадзянін, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, мае права на даступнае медыцынскае абслугоўванне і кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме незалежна ад умоў яго знаходжання ў краіне (часова або пастаянна).

Пытанні аказання замежным грамадзянам хуткай і неадкладнай, а таксама планавай медыцынскай дапамогі рэгулюе Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» і шэраг міжнародных дагавораў і пагадненняў.

Той, хто часова знаходзiцца ў Рэспублiцы Беларусь, - замежнік, які прыбыў у краіну на тэрмін не больш за дзевяноста сутак у каляндарным годзе з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь на падставе вiзы або ў парадку, якi не патрабуе атрымання візы, і які не мае дазволу на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.

Той, хто часова пражывае, - замежнік, які атрымаў у заканадаўчым парадку дазвол на часовае пражыванне. Дазвол на часовае пражыванне - дакумент, які прадстаўляе замежніку права на пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на працягу тэрмiну яго дзеяння i аформлены ў заканадаўчым парадку.

Від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь - дакумент, які пацвярджае асобу замежнага грамадзянiна, асобы без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і што пацвярджае атрыманне iншаземцам дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.

Замежныя грамадзяне

Хуткая і неадкладная дапамога*

Планавая медыцынская дапамога

Дыягностыка і лячэнне сацыяльна небяспечных захворванняў*

Грамадзяне краін блізкага і далёкага замежжа, якія маюць від на жыхарства ў РБ

бясплатна

бясплатна

(пры жаданні можна скарыстацца платнымі паслугамі па прэйскурантах для грамадзян Рэспублікі Беларусь)

бясплатна

Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія маюць від на жыхарства ў РБ, а таксама працуюць у РБ па працоўных дамовах.
Героі Савецкага Саюза і кавалеры ордэна Славы трох ступеней

бясплатна

бясплатна

(пры жаданні можна скарыстацца платнымі паслугамі па прэйскурантах для грамадзян Рэспублікі Беларусь за кошт асабістых сродкаў або сродкаў добраахвотнага медыцынскага страхавання)

бясплатна

Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія часова знаходзяцца і / або часова пражываюць у РБ

бясплатна

платна

бясплатна

Грамадзяне дзяржаў-удзельніц СНД: Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан, Украіны

бясплатна

платна

бясплатна

Грамадзяне дзяржаў-удзельніц СНД: Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан, Украіны, - якія працуюць у РБ па працоўнай дамове

бясплатна

платна

(за кошт сродкаў працадаўцы, у парадку і аб'ёмах, прадугледжаных кантрактам, альбо за кошт уласных сродкаў па прэйскурантах для замежных грамадзян)

бясплатна

Грамадзяне Літвы, Латвіі, Грузіі, а таксама краін далёкага замежжа, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у РБ

платна

(пры адсутнасці страхавога поліса за кошт уласных сродкаў грамадзян або за кошт сродкаў боку, які накіроўвае/запрашае)

платна

платна

Грамадзяне Туркменістана, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у РБ

бясплатна

платна

бясплатна

Грамадзяне Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі РБ

платна

(за кошт сродкаў медыцынскага страхавання альбо уласных сродкаў)

платна

(за кошт сродкаў медыцынскага страхавання альбо уласных сродкаў)

платна

(за кошт сродкаў медыцынскага страхавання альбо уласных сродкаў)

Грамадзяне Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць на тэрыторыі РБ)

бясплатна

платна

бясплатна

Грамадзяне блізкага і далёкага замежжа, якія навучаюцца ў РБ

бясплатна

(пры наяўнасці дамовы абавязковага медыцынскага страхавання, заключанай з дзяржаўнай страхавой арганізацыяй Рэспублікі Беларусь)

бясплатна

(пры наяўнасці дамовы абавязковага медыцынскага страхавання, заключанай з дзяржаўнай страхавой арганізацыяй Рэспублікі Беларусь)

бясплатна

(пры наяўнасці дамовы абавязковага медыцынскага страхавання, заключанай з дзяржаўнай страхавой арганізацыяй Рэспублікі Беларусь)

Грамадзяне краін блізкага і далёкага замежжа, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РБ і маюць статус інваліда, незалежна ад прычын і групы інваліднасці

бясплатна

бясплатна

бясплатна

Грамадзяне, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона

бясплатна

бясплатна

бясплатна

Грамадзяне дзяржаў-удзельніц СНД: працоўныя - мігранты, а таксама асобы без грамадзянства i члены iх сем'яў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РБ

бясплатна

платна

бясплатна

*Хуткая і неадкладная медыцынская дапамога ўключае ў сябе комплекс мер, якія аказваюцца пры раптоўных вострых станах і захворваннях (якія пагражаюць жыццю пацыента або здароўю людзей побач), няшчасных выпадках, атручваннях, траўмах, родах і неадкладных станах у перыяд цяжарнасці.

*Сацыяльна небяспечнае захворванне - захворванне, распаўсюджванне якога стварае пагрозу асабістай, грамадскай і нацыянальнай бяспецы (у тым ліку цягне значнае пагаршэнне здароўя нацыі, выклікае неабходнасць прымянення комплексу эфектыўных мер у мэтах папярэджання яго распаўсюджвання) і якое ўключана ў пералік захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Аплату за аказанне платных медыцынскіх паслуг можна зрабіць пры дапамозе:

  • поліса медыцынскага страхавання;
  • уласных наяўных сродкаў;
  • плацежных карт Белкарт, Visa, Visa Elektron, MasterCard, Maestro;
  • па квітанцыі ў аддзяленнях сберагальных банкаў;
  • праз сістэму АРІП (Адзінай Рэспубліканскай інфармацыйнай прасторы).

Аб аказанні медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам


Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы